Матч "Астаны" і БАТЭ ў Лізе Еўропы пакажуць у жывым эфіры
Матч "Астаны" і БАТЭ ў плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы пакажуць у жывым эфіры. Ён пройдзе ў сталіцы Казахстана ў чацвер, 18 жніўня. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак а 17-й гадзіне паводле беларускага часу, інфармуе "Прессбол".
Адзначым, што "Астана-Арэна" (на здымку) змяшчае каля 30 тысяч чалавек.
Матч паміж БАТЭ і "Астаной" на "Барысаў-Арэне" пройдзе 25 жніўня, ён пачнецца а 21-й гадзіне. Пераможца па выніках двух паядынкаў сёлета выступіць у групавым раўндзе Лігі Еўропы.