Матч за Суперкубак Беларусі ўпершыню пройдзе не ў Мінску
Гульня адбудзецца 14 сакавіка ў Пінску на стадыёне "Хваля".
Фінал Суперкубка Беларусі па футболе пройдзе 14 сакавіка ў піскам на стадыёне "Хваля". Такое рашэнне прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола.
Паядынак за Суперкубак, які разыгрываецца з 2010 года, упершыню пройдзе не ў мінскім футбольным манежы, адзначае БелаПАН.
Выканкам федэрацыі зацвердзіў таксама месцы правядзення фіналу двух бліжэйшых розыгрышаў Кубка Беларусі. Фінал розыгрышу 2014/2015 адбудзецца ў Гомелі на стадыёне "Цэнтральны" 24 траўня, а фінал 2015/2016 — на стадыёне "Брэсцкі".
Фота — football.by