Медаль "Гонар і Годнасць" у Беларусі аб'явілі "экстрэмісцкім"
Медаль "Гонар і Годнасць" / t.me/CabinetBelarus/
Медаль "Гонар і Годнасць" у Беларусі аб'явілі "экстрэмісцкім". Адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска, піша @viasna96. У лютым сёлета ўзнагароду з выявай "Пагоні" ў лаўровым вянку і надпісам "Беларусь перадусім" заснаваў Аб'яднаны Пераходны Кабінет Святланы Ціханоўскай. Медалём былі ўзнагароджаныя 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны. Іх імёны "з меркаванняў бяспекі для іх блізкіх" не агучваліся.
Лозунг "Беларусь перадусім" на адваротным баку медаля выклікаў дыскусіі ў сацсетках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.