Медсястра з Магілёва адсудзіла ў паліклінікі 2,4 тысячы рублёў за бальнічны

Паводле рашэння пракуратуры медсястра атрымлівае выплаты па бальнічным у поўным аб'ёме, ілюстрацыйнае фота

Паводле рашэння пракуратуры медсястра атрымлівае выплаты па бальнічным у поўным аб'ёме, ілюстрацыйнае фота / tochka.by

У Магілёве пракуратура стала на бок медсястры адной з мясцовых паліклінік і абавязала адміністрацыю ўстановы аховы здароўя аплаціць бальнічны ў поўным аб'ёме. Гаворка ішла пра даплату ў 2,4 тысячы рублёў.

Жанчына аказалася на бальнічным праз зламанае сцягно. Яна атрымала траўму на святкаванні дня нараджэння сяброўкі. Калі яна танцавала, на яе ўпалі двое гасцей. Адміністрацыя паліклінікі, дзе працуе жанчына, палічыла, што на дні нараджэння тая выпівала, і траўма магла быць звязаная з нецвярозым станам жанчыны. З аглядкай на гэта і паменшылі выплаты па бальнічным.

Медсястра паскардзілася ў пракуратуру. Там пагадзіліся, што траўма была атрыманая праз падзенне трэціх асоб, і алкаголь тут ні пры чым. З улікам гэтага пракуратура вынесла пратэст і запатрабавала пералічыць выплаты. Медсястры даплацілі 2,4 тыс. рублёў. У далейшым ёй таксама будуць выплачваць дапамогу ў памеры 100% сярэднедзённага заробку. Жанчына так і не акрыяла пасля траўмы, яна дагэтуль не можа нармальна хадзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі