Медсёстры самыя запатрабаваныя на рынку працы ў Мінску

Медсёстры самыя запатрабаваныя на рынку працы ў Мінску

Упраўленне занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама апублікавала абноўлены спіс найбольш запатрабаваных у сталіцы спецыялістаў. На 1 кастрычніка топ-10 запатрабаваных прафесій выглядаў наступным чынам:

1 — медсёстры (666 вакансій);

2 — лекары-спецыялісты (400);

3 — прадаўцы (248);

4 — кухары (247);

5 — інжынеры (220);

6 — прыбіральшчыкі памяшканняў (187);

7 — спецыялісты рознай кваліфікацыі (па 176);

8 — кантралёры-касіры (170);

9 — выхавацелі, у тым ліку дашкольнай адукацыі (156);

10 — дырэктары і бетоншчыкі (па 151).

З пачатку года па дапамогу ў працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнулася 27 383 чалавекі, з іх 21 357 беспрацоўных. На канец верасня ў Мінску 13 тысяч беспрацоўных мелі права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якой склаў 21,74 дэнамінаванага рубля. Узровень афіцыйнага беспрацоўя на канец верасня склаў 0,6% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва сталіцы, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі