Медыяпраект KYKY часова спыніў працу

Скрыншот тытульнай старонкі сайта KYKY.org

Скрыншот тытульнай старонкі сайта KYKY.org / Еўрарадыё

Медыяпраект KYKY часова спыніў працу. Інфармацыю Еўрарадыё пацвердзіў галоўны рэдактар выдання Віктар Малішэўскі. Сам ён пакідае сваю пасаду.

Інфармацыя пра закрыццё рэсурсу напярэдадні з'явілася на Patreon.

"Прывітанне ўсім патронам! Тут павінен быць пацешны тэкст з журналісцкімі байкамі, але не сёння. Год таму я абяцаў, што KYKY будзе мяняцца, не ведаю, ці атрымалася ў нас, але, мне здаецца, гэта было весела, а часам не па-кукушнаму сур'ёзна. Мая віна). Але з панядзелку сапраўды ўсё зменіцца. Сайт пакуль пяройдзе ў рэжым замарозкі (такія часы), нешта адбудзецца з тэлеграм-каналам (магчыма, будзе паўза). З вамі сапраўды застанецца Instagram, TikTok і Patreon (тут чакаюцца самыя галоўныя змены. Сыходзіць палова каманды, гэта цяпер такое рэальнае жыццё беларускага медыя. Але KYKY застаецца, спадзяюся. Было з вамі прыемна ўвесь гэты год. Дзякуй, што вы застаецеся, мы цяпер таксама будзем патронамі, як вы! на байку новую падпісаўся", — напісаў Малішэўскі.

KYKY быў заснаваны ў 2010-м годзе як гарадскі анлайн-часопіс. Яго сузаснавальнік Аляксандр Васілевіч у 2020-м годзе быў асуджаны за ўхіленне ад выплаты падаткаў да 3 гадоў калоніі. Ён быў прызнаны палітвязнем, пасля суду выехаў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі