Месі і яго бацька асуджаныя на 21 месяц зняволення

Месі і яго бацька асуджаныя на 21 месяц зняволення

29-гадовы футбаліст зборнай Аргенціны і іспанскай “Барселоны” Ліянэль Месі і яго бацька Хорхе Орас Месі асуджаныя да 21 месяца зняволення за ўхіленне ад выплаты падаткаў на суму 4,1 млн еўра. Пра гэта паведамляе іспанскае выданне El País.

Але, імаверна, спартовец і яго бацька будуць адбываць пакаранне ўмоўна, што дазваляюць іспанскія законы, у выпадку калі тэрмін не перавышае 2 гадоў.

Таксама іспанскі суд вынес прысуд Месі аб выплаце штрафа ў памеры 2 млн еўра, а яго бацьку —  1,5 млн еўра. Абвінавачаныя яшчэ маюць шанец падаць апеляцыю ў вярхоўны суд.

Бок абвінавачвання прасіў пакараць Месі і яго бацьку 22 месяцамі пазбаўлення волі. Сам футбаліст заявіў, што ніколі не распараджаўся сваімі шматмільённымі даходамі. Ён казаў, што падпісваў дакументы не чытаючы іх, таму што давяраў свайму бацьку і сваім фінансавым дарадцам.

У 2018 годзе скончыцца кантракт Ліянэля Месі з іспанскім клубам “Барселона”. Напрыканцы чэрвеня пасля таго, як зборная Аргентыны прайграла зборнай Чылі ў фінале кубка Амерыкі, футбаліст заявіў, што завяршае кар’еру ў зборнай.

Месі ў складзе зборнай заяваяваў срэбра на Алімпіядзе 2014 года і быў прызнаны лепшым гульцом сезона. Ён таксама стаў алімпійскім чэмпіёнам у 2008 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі