Мігранты закідалі камянямі польскіх памежнікаў, адзін салдат паранены
Польска-беларуская мяжа / Straż Graniczna
Група нерэгулярных мігрантаў, што спрабавалі трапіць у ЕС з боку Беларусі, паранілі польскага памежніка.
“Падчас абстрэлу камянямі паранены салдат. Пашкоджана і службовая машына памежнікаў”, — паведамілі раніцай у польскай памежслужбы.
Паводле дадзеных памежнікаў, мігранты тройчы закідвалі іх камянямі.
За суткі 78 замежнікаў паспрабавалі перасекчы беларуска-польскую мяжу. З іх 12, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад.
2/2 Podczas ataków kamieniami, ucierpiał żołnierz. Został też uszkodzony samochód służbowy SG-są wgniecenia karoserii.#granicapolskobiałoruska
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) July 23, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.