Міхаіл Гарбачоў запісаў дабрачынны альбом

Першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў запісаў альбом пад назвай “Песні для Раісы”.  Пласцінка выпушчаная ў памяць пра жонку палітыка, якая сканала ад лейкеміі.
Выхад альбома прымеркаваны да 10-годдзя са дня яе смерці.

У пласцінку ўвайшлі сем кампазіцый, улюбёных рамансаў жонкі экс-прэзідэнта.

У запісе дыску Гарбачову, які сам выканаў усе кампазіцыі, дапамог лідэр гурта “Машина времени” Андрэй Макарэвіч.

Альбом выйшаў абмежаваным тыражом і не будзе распаўсюджвацца масава. Дыск можна было набыць толькі на дабрачынным вечары ў Лондане 6 чэрвеня. Там яго прадалі за 2 мільёны еўра. Усе атрыманыя сродкі будуць пераведзеныя на рахункі дабрачынных арганізацый, якія аказваюць падтрымку дзецям, хворым на лейкемію.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі