Міхаіл Гарбачоў: "Малайцы беларусы. Цяпер ужо яны характар маюць"

Міхаіл Гарбачоў: "Малайцы беларусы. Цяпер ужо яны характар маюць"

Першы і адзіны прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў уважліва сочыць за беларускімі падзеямі. Ён выказаў падтрымку беларускаму народу. 

"Мая паважаная рэспубліка і беларусы, якіх я люблю. Я ведаю пра іх шмат, нават з тых часоў, калі яны прыязджалі зарабіць на хлеб у Стаўрапольскі край... Малайцы беларусы. Цяпер ужо яны характар маюць. Гэта вельмі добра. Я ўважліва сачу", — паведаміў Гарбачоў у каментары выданню "Подъём". 

Пра таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі экс-кіраўнік СССР выказаўся так: "Сёння апісваюць тое, што адбывалася напярэдадні, — гэта ж чорт ведама што. Я думаю, што гэта так проста не пройдзе: што ў гэтыя дні адбывалася, і як з фармаваннем выбараў.... Адкрываецца каласальная справа. Але гэта яшчэ трэба шмат папрацаваць. Гэта ўсё для моладзі цяперашняй".

Раней у інтэрв'ю Еўрарадыё Гарбачоў казаў, што далучэнне Крыма да Расіі — гэта нармальна, а вось далучэнне Беларусі — непрымальна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі