Былому прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову забаранілі ўезд ва Украіну

Былому прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову забаранілі ўезд ва Украіну

Былому прэзідэнту СССР Міхаілу Гарбачову забаранілі ўезд ва Украіну тэрмінам на пяць гадоў. Пра гэта паведамляе "Украінская праўда", якая спасылаецца на прэс-службу Службы бяспекі Украіны. Адзначаецца, што гэта было зроблена "ў інтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, у тым ліку за публічную падтрымку ваеннай анэксіі Крыму".

Можна меркаваць, што прычынай такога рашэння ўкраінскіх уладаў стала нядаўняе інтэрв'ю Гарбачова газеце The Sunday Times. У ім ён ухваліў рашэнне аб далучэнні Крыму да Расіі. Дарэчы, адразу пасля апублікавання інтэрв'ю дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Антон Герашчанка заявіў, што будзе дапамагацца забароны на ўезд ва Украіну для Міхаіла Гарбачова. Апошні на гэта сказаў, што ва Украіну не ездзіць і такіх паездак не плануе.

Міхаілу Гарбачову 85 гадоў. Ён кіраваў Савецкім Саюзам у 1985-1991 гадах, спачатку ў якасці генсека ЦК КПСС, пасля — старшыні Вярхоўнага Савета СССР, прэзідэнта СССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі