МЗС Польшчы асудзіла заяву Святланы Алексіевіч пра забойства палякамі яўрэяў
![МЗС Польшчы асудзіла заяву Святланы Алексіевіч пра забойства палякамі яўрэяў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1298789782ria700.jpg.webp?itok=ot51ItZF)
МЗС Польшчы асудзіла заяву Святланы Алексіевіч пра забойства палякамі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры выказалася на гэтую тэму на сустрэчы ў Нью-Ёрку. Спасылаючыся на нейкага знаёмага журналіста, Алексіевіч сцвярджала, што "палякі найгорш за ўсіх ставіліся да яўрэяў", а ксяндзы, нібыта, заклікалі іх забіваць.
Як інфармуе Радыё Свабода, МЗС Польшчы адзначае, што "такога кшталту заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя... наносяць шкоду польскаму народу". У заяве звяртаецца ўвага на той факт, што падчас нямецкай акупацыі тысячы палякаў, у тым ліку і ксяндзы, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў.