У Расіі п’яны мужчына ў адных майтках ездзіў на службовым аўто Следчага камітэта
Цягам двух дзён па расійскім пасёлку Неўская Дуброўка, што ў Ленінградскай вобласці, ездзіла машына Следчага камітэта з п’яным шафёрам, апранутым у адны майткі. Пры гэтым на службовай машыне была ўключаная “мігалка” і сірэна, а з салона даносіўся шансон.
Здымкі невядомага і яўна неадэкватнага мужчыны зрабіў відавочца. 3 ліпеня яны былі апублікаваныя ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте.
Цяпер Следчы камітэт Расіі правярае інфармацыю аб інцыдэнце.