У Расіі арыштант уцёк з камеры ІЧУ праз акенца для падачы ежы (відэа)
У Рэспубліцы Дагестан, якая ўваходзіць у склад Расіі, адбылося надзычайнае здарэнне ў адным з ізалятараў часовага ўтрымання: арыштаваны ўцёк адтуль праз акенца для падачы ежы ў камеру. Як паведамляе расійскі Следчы камітэт, 18 чэрвеня прыкладна а 4-й раніцы следча-арыштаваны па абвінавачанні ў здзяйсненні серыі крадзяжоў Рустам Шахрудзінаў уцёк з ізалятара ў горадзе Ізбербаш.
Спачатку мужчына пралез у калідор ІЧУ праз кармавое акенца ў дзвярах камеры, а потым рассунуў краты ў пакоі і ўцёк.
У Следчым камітэце заяўляюць, што гэта стала вынікам нядбайнасці супрацоўнікаў паліцыі. Цяпер шукаюць вінаватых.
Адметна, што сам момант уцёкаў нехта зняў на відэакамеру, але ніхто не паспрабаваў спыніць арыштанта.