Расійскія падлеткі заплявалі экспазіцію ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Расійскія падлеткі заплявалі экспазіцію ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Расійскія падлеткі пашкодзілі экспазіцыю “111 год кітайскаму кінематографу”, якая дзейнічае ў мастацкай галерэі “Атрыум” на трэцім паверсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Як піша “Наша Ніва”, двое хлопцаў-спартоўцаў прыдумалі сабе гульню: яны сядзелі ў крэслах і ладзілі спаборніцтвы па даўжыні пляўкоў. У выніку яны забрудзілі падлогу і два выставачныя плакаты на сцяне. Адна з супрацоўніц бібліятэкі пачула, што падлеткі нецэнзурна лаюцца і зрабіла ім заўвагу, аднак расійскія госці адказалі ёй мацюкамі.

Наведніца бібліятэкі дапамагла затрымаць малалетніх хуліганаў. Яна пабегла ўніз і паклікала ахову. Міліцыянт праверыў дакументы хлопцаў і зрабіў ім вымову. Старэйшы выявіўся атлетам і меў пры сабе некалькі расійскіх пашпартоў. Малодшы, самбіст, ніякіх дакументаў пры сабе не меў. Сябры ўпершыню прыехалі ў Мінск і вырашылі наведаць Нацыянальную бібліятэку. Назваць матывы свайго ўчынку яны не здолелі.

Адметна, што малалетнія парушальнікі выбралі такое месца, куды не глядзіць камера відэаназірання і думалі, што іх ніхто не заўважыць. Хлопцаў прымусілі выціраць запляваную падлогу і інфармацыйныя плакаты, на якіх ад пляўкоў пашкодзіла фарбу. Затым расіянаў адпусцілі. Гэта першы выпадак нанясення шкоды маёмасці ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі