Гарбачоў падтрымаў палітыку Пуціна ў дачыненні Крыма
Былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў у інтэрв’ю газеце Sunday Times падтрымаў рашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб анексіі Крыма.
Гарбачоў сказаў, што на месцы расійскага лідара паступіў бы гэтаксама і заўсёды выступаў за волевыяўленне народа. Былы савецкі кіраўнік упэўнены, што большасць крымчанаў хацела ўз’яднання з Расіяй.
Паводле выдання, Гарбачоў усё яшчэ шкадуе аб распадзе СССР і кажа, што “вялікая краіна з вялізарнымі рэсурсамі і магчымасцямі знікла”. Наконт Пуціна савецкі лідар кажа, што ў іх заўсёды былі нармальныя адносіны, але цяпер адносінаў увогуле няма, перадае ВВС.