Гарбачоў падтрымаў Пуціна: Гэта добры прыклад для ўсіх
Першы і апошні прэзідэнт СССР выказаўся наконт сітуацыі з Крымам, які быў заняты расійскімі войскамі і апынуўся ў складзе Расіі.
Як вядома, 16 сакавіка ў Крыме прайшоў рэферэндум, на якім, паводле афіцыйных дадзеных, амаль 97% прагаласавалі за далучэнне да Расіі. Учора Уладзімір Пуцін і кіраўніцтва самаабвешчанай Рэспублікі Крым падпісалі дакумент аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі.
Еўрарадыё пацікавілася меркаваннем пра гэтыя падзеі Міхаіла Гарбачова, апошняга кіраўніка Савецкага Саюза. Вось што ён сказаў:
"Я думаю, што дэмакратычна вырашанае пытанне. Самы галоўны элемент дэмакратыі — гэта "дэмас", народ, а ён тут быў галоўным звяном... Гэта добры прыклад для ўсіх".
Цалкам інтэрв'ю з Міхаілам Гарбачовым чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё.
Фота — ТСН