Мікалая Статкевіча выпусцілі на волю

Мікалая Статкевіча выпусцілі на волю

22 красавіка на волю пасля 15 сутак арышту выйшаў Мікалай Статкевіч. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў паплечнік апазіцыйнага палітыка Уладзімір Някляеў, які сустракаў яго з ІЧУ на Акрэсціна. 

Статкевіча затрымалі 7 красавіка на выхадзе з дому. Тады палітык заклікаў усіх сабрацца на малебен за вяртанне ў Курапаты знесеных крыжоў. Малебен ён прапанаваў правесці ў цэнтры Мінска каля Свята-Духава сабора. 

За заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі Статкевіча асудзілі на 15 сутак арышту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі