Міліцыя налічыла ў Беларусі 16 тысяч "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці"

Міліцыя актыўна ўдзельнічае ў рэпрэсіях

Міліцыя актыўна ўдзельнічае ў рэпрэсіях / ivyenews.by

Міліцыя налічыла ў Беларусі 16 тысяч "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці", здзейсненых з 2020 года, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Больш за 6 тысяч з іх — у Мінску. На другім месцы Гродзенская вобласць — каля 2 тысяч. У Віцебскай і Магілёўскай вобласці — па 1 тысячы.

83% гэтых "злачынстваў" здзейснены з выкарыстаннем інтэрнэту, а "асноўнай анлайн-пляцоўкай для распаўсюду супрацьзаконнага інтэрнэт-кантэнту" называюць тг-каналы. "Мноства грамадзян пацярпела з-за ўласнай недальнабачнасці", — кажуць у гродзенскай міліцыі пра рэпрэсіі. У асноўным беларусаў караюць за падпіску на тг-каналы, якія ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі