Міліцыя не з народам: чаму сілавікі не падтрымалі пратэст у 2020 годзе?

Спойлер: не было лідара, які б агучыў альтэрнатыўны загад / фота Еўрарадыё
Спойлер: не было лідара, які б агучыў альтэрнатыўны загад / фота Еўрарадыё

Лозунгу "Міліцыя з народам!" у 2020 годзе не было наканавана ўвасобіцца ў жыццё ў Беларусі. Беларускія сілавікі масавы пратэст супраць вынікаў выбараў не падтрымалі. Чаму?

— Таму што ім ніхто не даў загаду іншага. Калі б хтосьці сказаў ім, што вось, новая ўлада створана — вы падпарадкоўваецеся цяпер мне: складзіце зброю і перайдзіце на бок народа, яны б маглі гэта зрабіць. Гэта павінен быў быць лідар, якому яны верылі і [якога] паважалі, — адказвае Еўрарадыё экс-сілавік Аляксандр Азараў.

А падпалкоўнік Азараў чаму не мог гэтага зрабіць?

— У той час я яшчэ служыў і разважаў, што рабіць з гэтым. Я бачыў, што здзяйсняюцца гэтыя злачынствы. У мяне не было наогул жадання ісці ў нейкую палітыку і наогул чымсьці займацца такім. Гэта цяпер вось мяне жыццё прымусіла і я займаюся. А ў той час я разважаў, звольніцца ці не. Я звольніўся, а потым прыехаў сюды і пачуў, што ствараецца арганізацыя "B*Pol".

Хто ж мог стаць гэтым чалавекам у 2020 годзе?

— Цяпер нейкім сімвалам беларускага народа ёсць Ціханоўская, за яе прагаласавала большасць насельніцтва. Гэта значыць, яна лідар народна абраны. Але ў той час яна не была яшчэ палітыкам, яна не была падрыхтаваная. Яна ўвогуле не збіралася гэтым займацца. У той час яна была разгубленай мамай, якую Лукашэнка выгнаў у Літву.

Калі цяпер Ціханоўская возьме на сябе такую адказнасць, то ці спрацуе гэта сёння?

— Сёння — не. Няма такой перадрэвалюцыйнай сітуацыі, якая была ў жніўні 2020-га. Цяпер народ запалоханы вельмі моцна, у тым ліку і сілавікі. Там гаворыцца так: калі ты нават звальняешся — ты здраднік беларускага народа. Звальненне прыраўноўваецца да здрады радзіме — і яны гэтага вельмі баяцца. Цяпер у Беларусі няма нейкай сітуацыі, якая ўскалыхне народ. Цяпер ніхто нікога не паслухаецца. Трэба, каб сітуацыя жніўня паўтарылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі