Міліцыя з аўтаматамі і сабакамі разагнала вечарынку прыхільнікаў Legalize

Міліцыя з аўтаматамі і сабакамі разагнала вечарынку прыхільнікаў Legalize

У Бараўлянах пад Мінскам міліцыя з аўтаматамі і сабакамі разагнала рэіў-вечарыну прыхільнікаў руху Legalize Belarus. Удзельнікі руху, які выступае за дэкрыміналізацыю марыхуаны і кантраляваных рэчываў, сабраліся на сустрэчу ў ноч на 30 верасня. Каля 3.00 у бункер, дзе і праходзіла вечарына, уварваліся байцы САХР і затрымалі ўсіх удзельнікаў. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку актывіст руху Пятро Маркелаў.

На месцы вечарыны шукалі забароненыя рэчывы, але не знайшлі. Паводле інфармацыі Маркелава, 27 чалавек даставілі ў Бараўлянскі РАУС і перапісалі там іх дадзеныя. Пры гэтым 5 чалавек былі аштрафаваныя паводле “алкагольнага” адміністратыўнага артыкула.  Пазней усіх адпусцілі.

Рух Legalize Belarus існуе адзін год. Яго прыхільнікі ставяць на мэце давесці, што лёгкія наркотыкі не  нясуць шкоды і за іх спажыванне не трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі