Мінабароны пацвярджае забойства ўкраінскага афіцэра ў Крыме

Здарэнне адбылося 6 красавіка ў 23:40 у пасёлку Навафёдараўка, паведамляе liga.net. У афіцэрскім інтэрнаце двума стрэламі ў упор з аўтамата АК-74 малодшы сяржант марской пяхоты А.Зайцаў застрэліў 32-гадовага маёра Станіслава Карачэўскага.



Папярэдне ўстаноўлена, што адна куля трапіла ўкраінскаму афіцэру ў грудзі, другая ў раён вачэй. Па словах сведак, прыкладна ў час смерці афіцэра ў калідорах інтэрната былі чуваць выбухі і стрэлы.



Таксама ёсць інфармацыя, што таварыш загінулага — афіцэр аператыўнага аддзялення штаба вайсковай часці Узброеных сілаў Украіны капітан Арцём Ярмоленка зверскі збіты і арыштаваны салдатамі Расіі. Цяпер ён перададзены ў следчы аддзел Чарнаморскага флоту Расіі.



На месца здарэння выязджала аператыўная група Сакскага гараддзела міліцыі, ваеннай пракуратуры і следчага камітэта РФ.



Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі