Мінабароны Расіі патлумачыла, што робяць расійскія вайскоўцы ў Сірыі

Мінабароны Расіі патлумачыла, што робяць расійскія вайскоўцы ў Сірыі

Расійская газета "Ведомости" са спасылкай на ананімную крыніцу ў Мінабароны дала каментар наконт расійскай вайсковай прысутнасці ў Сірыі. Паводле гэтага паведамлення, расійскія вайсковыя спецыялісты і тэхніка на сірыйскім аэрадроме ў Латакіі і ў пункце матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння флоту ў Тартусе займаюцца рамонтнымі работамі.

Паведамляецца, быццам кепскі стан аб'ектаў перашкаджае ўзброеным сілам Сірыі дастаўляць гуманітарную дапамогу, а таксама ўзбраенні і боепрыпасы.

Расійскія прадстаўнікі падкрэсліваюць, што не вядзецца гаворка аб разгортванні авіяцыйнай групоўкі расійскіх узброеных сілаў.

Раней заходнія выданні і агенцтва апублікавалі звесткі Пентагона, што на аэрадроме ў Латакіі ствараецца расійская ваенная база і туды маглі быць дастаўленыя танкі Т-90 і артылерыя.

Фота: Reuters

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі