Мінабароны Расіі рассакрэціла дакументы пра баі лета 1941-га ў Беларусі

Мінабароны Расіі рассакрэціла дакументы пра баі лета 1941-га ў Беларусі

Міністэрства абароны Расіі апублікавала дакументы пра баі лета 1941 года ў Беларусі. У 1952 годзе савецкія генералы напісалі на замову ўспаміны пра тыя падзеі (яны атрымалі з Ваенна-гістарычнага ўпраўлення Генштабу савецкай арміі спіс пытанняў). Цяпер яны рассакрэчаныя і знаходзяцца ў вольным доступе.

Генерал-маёр Барыс Фамін, які ў 1941 годзе быў начальнікам аператыўнага аддзела штабу 12-й арміі Беларускай асобай вайсковай акругі, пісаў: “Удар авіяцыі праціўніка (3.50 22 чэрвеня) застаў войскі ў момант высоўвання іх для заняцця абароны”. Ён распавёў пра сітуацыю, якая склалася ў Заходняй Беларусі ў першыя дні вайны: “Абарона мяжы да пачатку баявых дзеянняў дывізіямі не займалася. Радыёстанцыі ва ўпраўленнях армій бамбёжкай былі разбіты”. Генерал успамінае, што сувязь даводзілася падтрымліваць з дапамогай афіцэраў, якіх скідалі з самалётаў на парашутах ці адпраўлялі на бронемашынах. Аднак самалёты збіваліся нямецкай авіяцыяй, а бронемашыны знішчаліся нямецкімі танкамі і артылерыяй.

Змешчаны на сайце і ўспаміны генерал-маёра Міхаіла Зашыбалава, які летам 1941-га камандаваў 86-й стралковай дывізіяй 5-га стралковага корпуса 10-й арміі Беларускай асобай вайсковай акругі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі