Мiнархiтэктуры патлумачыла, як будзе працаваць указ пра субсідыі на будаўніцтва
У Міністэрстве архітэктуры засмучаныя рэакцыяй людзей на новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі пра адрасныя субсідыі на будаўніцтва жылля. Па словах начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінархітэктуры Аляксандра Горваля, 95% каментароў у інтэрнэце — негатыўныя, хаця "тыя, хто асуджае, указ не чыталi".
Чыноўнік распавядае, што "пад указ" ёсць 135 млн рублёў. Гэта сродкі двух банкаў: Беларусбанка і Белаграпрамбанка — з якіх будзе пакрывацца частка працэнтаў за карыстанне крэдытамі на будаўніцтва жылля, атрыманымі ў любым камерцыйным банку.
Шматдзетным і маладым сем'ям, а таксама дзецям-сіротам субсідыя дазволіць пагасіць і частку асноўнай пазыкі.
Сумы, вылучанай "пад указ", мусіць хапіць на падтрымку прыкладна 4000 "чаргавікоў". Усяго ж у чарзе на жыллё ў Беларусі стаіць больш за 500 тысяч чалавек.
Вылучэннем грошай будуць займацца тыя ж аддзелы выканкамаў, якія зараз займаюцца вылучэннем iльготных крэдытаў на жылле.
То бок, каб атрымаць субсідыю, трэба знаходзіцца ў чарзе на паляпшэнне жылёвых умоваў. Калі чарга падыёдзе, чалавека выклічуць і прапануюць субсідыю.
"Указ дазваляе сыйсці ад дырэктыунай дапамогі, за якую нас крытыкуюць міжнародныя валютныя арганізацыі", — распавядае Аляксандр Горваль.
Адрасныя субсідыі будуць вылучацца толькі пад будаўніцтва кватэраў у дамах пэўных катэгорый, якія пачнуць уводзіцца ў эксплуатацыю ў 2018 годзе.