Мінчане здаюць у заапарк “нязручных” хатніх гадаванцаў

Мінчане здаюць у заапарк “нязручных” хатніх гадаванцаў

За апошнія два гады ў мінскім заапарку пачасціліся выпадкі, калі мінчане прыносяць сюды чырвонавухіх чарапах. Калі ў 2013 годзе ў звярынцы было 10 такіх рэптыліяў, то цяпер іх ужо каля 30.

Як распавёў агенцтву “Мінск-Навіны” начальнік экзатарыума Андрэй Максімаў, не ўсе разумеюць, што догляд за гэтымі істотамі патрабуе пэўных навыкаў. У прыродзе чарапаха жыве на сушы і ў вадзе, таму ёй трэба ствараць адпаведныя ўмовы, іначай яна проста захварэе.

Таксама не ўсе ўлічваюць, што чарапахі хутка растуць — памеры дарослай асобіны дасягаюць 30 сантыметраў. А з цягам часу рэптылія можа зрабіцца агрэсіўнай і пачаць кусацца. Апроч таго, не ўсе гаспадары ведаюць, што такіх гадаванцаў трэба карміць мясам і морапрадуктамі.

Фота: simple-fauna.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі