Мінчанка Алена Глебка сёння святкуе 112-годдзе

Мінчанка Алена Глебка сёння святкуе 112-годдзе

Мінчанка Алена Глебка 14 ліпеня святкуе 112-годдзе. Яна з'яўляецца найстарэйшай жыхаркай беларускай сталіцы.

Як інфармуе БЕЛТА, раней Глебка жыла ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, працавала там у калгасе. Пазней яна пераехала ў сталіцу, жыве ў Маскоўскім раёне. У доўгажыхаркі 5 дзяцей.

Вядома, што ў Мінску жыве 57 чалавек, якім больш за 100 гадоў. 53 з іх — жанчыны.

Як паведамляла Еўрарадыё, на травень 2016-га ў сталіцы працягвалі працаваць 14 чалавек, якім больш за 90 гадоў (9 мужчын і 5 жанчын).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі