Мінчук знайшоў мяшок з 20 тысячамі рублёў і аддаў у міліцыю

Інкасатарскія мяшкі выпалі на дарогу

Інкасатарскія мяшкі выпалі на дарогу / УУС Мінаблвыканкама

У Нясвіжскае РАУС звярнуўся мінчук і паведаміў, што каля вёскі Солтанаўшчына знайшоў меркавана інкасатарскі мяшок з грашыма. У ім ляжалі меншыя мяшкі.

Выявілася, што мяшок згубіў кіроўца Слуцкага раённага ўпраўлення паштовай сувязі. У Нясвіжскім аддзяленні яму перадалі карэспандэнцыю і ўпакоўку з мяшкамі. Там былі грошы, прызначаныя для выплаты пенсій ды інш.

Кіроўца загрузіў мяшкі ў грузавы адсек службовага аўтамабіля УАЗ. Замок у дзвярах быў сапсаваны, таму яны зачыняліся на дрот. Каля Солтанаўшчыны мяшок з грашыма вываліўся з аўтамабіля на дарогу, дзе яго і знайшоў мінчук. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі