Мінчука шукаюць за "дэанон" сілавікоў
На 31-гадовага мінчука пачалі крымінальную справу за ўмяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў, паведамляе прэс-служба МУС. Сам падазраваны, паводле інфармацыі ГУБАЗіК, цяпер знаходзіцца ў ЗША.
Паведамляецца, што ў верасні 2020-га на сваім канале ў YouTube мужчына размясціў відэаролік з фатаграфіямі і персанальнымі звесткамі міліцыянтаў, якія разганялі мірныя акцыі пратэсту. Пры гэтым ён паведамляў, што асобы супрацоўнікаў у балаклавах і масках распазнаваліся нібыта з дапамогай спецыяльнай праграмы.
"На самай справе фігурант атрымліваў усе звесткі ў дэструктыўных тэлеграм-каналах і "апублікаваў" іх, выкарыстоўваючы мантаж", — заяўляюць у прэс-службе МУС.
У выпадку вяртання ў Беларусь яго затрымаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.