Мінфін прапануе абкладваць падаткам выйгрышы ў казіно
Апроч таго, ёсць ідэя павялічыць стаўку збору за рамесніцкую дзейнасць.
У Беларусі выйгрышы ў казіно прапануюць абкладаць падаходным падаткам. Такая прапанова ўключаная ў праект паправак у Падаковы кодэкс, размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў. Сярод іншага, прапануюць унесці дадатковы пункт у артыкул 173 Асаблівай часткі кодэксу, паводле якога фізічныя асобы мусяць плаціць 4% ад выйгрышаў у арганізацыях, якія звязаныя з гульнявым бізнэсам.
Апроч таго, Мінфін прапануе ўвесці павышаную стаўку падаходнага падатку ў памеры 16% для плацельшчыкаў, у якіх праверкі падатковых органаў выявілі перавышэнне расходаў над даходамі. Таксама плануецца павялічыць стаўку збору за рамесніцкую дзейнасць з адной да чатырох базавых велічынь на год.
Фота: sb.by