Мінгарвыканкам дазволіў мітынг “Падманутым дольшчыкам”

Мінгарвыканкам дазволіў мітынг “Падманутым дольшчыкам”

Мінгарвыканкам дазволіў ініцыятыўнай групе “Падманутыя дольшчыкі” правесці мітынг. Ён пройдзе 27 жніўня а 17-й гадзіне ў парку Дружбы народаў.

Арганізатары мітынгу дамагаюцца празрыстасці ў заканадаўстве аб долевым будаўніцтве. Яны выступаюць за якаснае і бяспечнае будаўніцтва, а таксама аб’ектыўны кантроль за долевым будаўніцтвам.

Да мітынгу і стварэння ініцыятыўнай групы “Падманутыя дольшчыкі” іх падштурхнула сітуацыя з будаўніцтвам шматпавярховых дамоў у раёне станцый метро “Маскоўская” і “Усход”. Гэтыя даму ўзводзілі будаўнічыя кампаніі “Валынь” і “Дана-холдынг”.

“Валынь” не здолела скончыць будаўніцтва дома, і ён стаіць дагэтуль недабудаваным. А “Дана-холдынг” падчас будаўніцтва змяніла праект аднаго з дамоў: цяпер паміж уваходам у пад’езд і іншым домам усяго некалькі метраў, што не дае магчымасці пад’ехаць спецслужбам у выніку неабходнасці. Акрамя таго, у дамах кампаніі немагчыма карыстацца ліфтамі, бо яны дагэтуль несертыфікаваныя. Як кажа ініцыятар мітынгу Сяргей Шунько, гаворка ідзе пра восем дамоў ад 16 да 19 паверхаў у кожным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі