Мінімальны заробак у Беларусі павысілі на 88 капеек

У Беларусі вырас мінімальны заробак / Еўрарадыё
У Беларусі вырас мінімальны заробак / Еўрарадыё

У Беларусі на 88 капеек павысілі мінімальны заробак, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

"За кастрычнік 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складае 483 рублі 17 капеек", — кажуць у міністэрстве.

У параўнанні з ранейшым паказчыкам павелічэнне заробку склала 0,018%.

Мінулая індэксацыя мінімальнага заробка адбылася ў ліпені. Тады заробак вырас на 1,33 рубля.

У Мінпрацы нагадваюць, што пераразлік мінімальных заробкаў адбываецца тады, калі індэкс спажывецкіх цэн перавышае вызначаны парог у 5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі