У Беларусі не хапае працоўных рук, заўважылі ў ЕАБР

Закінутая фабрыка, ілюстрацыйнае фота

Закінутая фабрыка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі паскорыўся рост заробкаў. Рэальная заработная плата ў лютым вырасла на 13,7% г/г пасля 11,8% г/г у студзені. Пра гэта кажуць эксперты Еўразійскага банка развіцця.

Пры гэтым яны адзначаюць, што рост заробкаў "адбываецца на фоне павышанага попыту на працоўную сілу". Колькасць занятых у беларускай эканоміцы працягвае скарачацца. Падзенне за год — мінус 1% (звесткі за люты).

Эксперты таксама нагадваюць, што высокі рост заробкаў можа правакаваць інфляцыю — "ствараць праінфляцыйны ціск на кошты".

Скарачэнне колькасці занятых у эканоміцы прызнаюць і беларускія ўлады. На думку міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, на гэта ўплываюць не рэпрэсіі і ад'езд спецыялістаў з краіны, а дэмаграфічны і эканамічны (санкцыі) фактары. Пры гэтым Касцевіч настойвае, што "нейкіх глабальных, сур'ёзных праблем на рынку працы няма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі