Мінінфарм забараніў беларускаму сайту з анлайн-ТБ паказваць замежныя тэлеканалы

Анлайн-ТБ / Скрыншот з сайта tvbox.by 
Анлайн-ТБ / Скрыншот з сайта tvbox.by 

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне распаўсюдніку прадукцыі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі – таварыству з абмежаванай адказнасцю "Медыятэк". У Мінінфарме сцвярджаюць, што кампанія без дазволу распаўсюджвала замежныя тэлепраграмы на тэрыторыі Беларусі з дапамогай сайта tvbox.by.

У адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 17 закона "Аб сродках масавай інфармацыі" без наяўнасці адпаведнага дазволу распаўсюд прадукцыі замежнага СМІ на тэрыторыі Беларусі без змянення формы або зместу забараняецца.

На сайце tvbox.by ўжо з'явілася паведамленне пра тое, што праца сервіса змяняецца. Там сказана, што Мінінфарм праверыў сайт і загадаў да 31 снежня 2019 года прыбраць з яго анлайн-трансляцыю 30 тэлеканалаў, у тым ліку "Disney", "Че", "Матч!", "НТВ Хит", "Супер", "ZDF" , "ARD Alpha", "CNN International", "BBC World News". Тыя 84 каналы, што засталіся на сервісе, аб'яднаныя ў адзін пакет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі