Мінінфарм не будзе правяраць усхваленне "нямецкага парадку" на тэлеканале СТБ
Мінінфармацыі не будзе правяраць выступ блогера Аляксея Голікава на СТБ на наяўнасць у ім заклікаў да гвалту, распальвання варожасці і рэабілітацыі нацызму. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце за подпісам міністра Ігара Луцкага, які публікуе ТГ-канал skarga.help.
У лісце гаворыцца, што няма рашэння суда, які прызнаў бы наяўнасць у сюжэце незаконнай інфармацыі, таму Мінінфарму няма на што рэагаваць.
А яшчэ міністэрства нагадала, што згодна з законам у Беларусі "не дапускаецца абмежаванне свабоды сродкаў масавай інфармацыі".
Як распавядала Еўрарадыё, Аляксей Голікаў на тэлеканале СТБ як добры прыклад "нямецкага парадку" згадваў нацысцкія расстрэлы і шыбеніцы, у тым ліку на акупаванай нацыстамі тэрыторыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.