Мінінфарм спыніў вяшчанне двух украінскіх тэлеканалаў
Шыльда Мінінфарма / "Бацькоўства"
Мінінфармацыі анулявала дазвол на вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў UA і KVARTAL TV.
"Падставай для прыняцця рашэння, — паведамляецца на сайце міністэрства, — стала парушэнне дзейнага заканадаўства ў частцы, якая тычыцца спецыялізацый замежных СМІ. У эфіры ўкраінскіх тэлепраграм выяўленая рэклама, не заяўленая пры атрыманні дазволаў на вяшчанне".
Тэлеканал UA прыйшоў у Беларусь 24 студзеня 2019 года. Дазвол быў выдадзены на тры гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.