Мінінфарм выдаў ліцэнзіі на вяшчанне ў Беларусі чатыром расійскім каналам
Міністэрства інфармацыі выдала ліцэнзіі чатыром расійскім тэлеканалам на вяшчанне ў Беларусі. Як вынікае з паведамлення на сайце ведамства, дазволы на распаўсюд атрымалі SHOT TV, "Бокс ТВ Плюс”, “КВН ТВ” і “Малыш-ТВ” тэрмінам на 3 гады.
Усе гэтыя каналы не з’яўляюцца навінавымі і маюць мастацкую, спартовую, забаўляльную і дзіцячую скіраванасць.
Цяпер гэтыя каналы могуць распаўсюджвацца праз кабельную сетку. Сёлета таксама прайшло ліцэнзаванне некалькі камерцыйных украінскіх каналаў.