Мінінфарм заблакаваў у Беларусі сайт "РБК-Украіна"

Спіс заблакаваных рэсурсаў у Беларусі павялічыўся / Ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com
Спіс заблакаваных рэсурсаў у Беларусі павялічыўся / Ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com

Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавалі на тэрыторыі краіны сайты rbc.ua і inforesist.org. У ведамстве кажуць, што выявілі на гэтых рэсурсах "факты размяшчэння экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Учора доступ да рэсурсаў быў абмежаваны.

Адзначым, што актыўная зачыстка інфармацыйнага поля цяпер ідзе і ў Расіі. Раскамнагляд блакуе сайты незалежных выданняў, Дзярждума прыняла закон пра фэйкі — папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія забараняюць "распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі пра ўзброеныя сілы Расіі" і, у прыватнасці, пра так званую "спецыяльную вайсковую аперацыю". У расійскіх СМІ і публічнай прасторы забараняюць называць уварванне ва Украіну вайной, патрабуюць выкарыстоўваць тэрмін "спецаперацыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі