Мінінфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне "Рускаму радыё"

Мінінфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне "Рускаму радыё"

Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне радыёстанцыі "Рускае радыё".

"Падставай для вынясення папярэджання паслужыла невыкананне ў дзейнасці названай радыёпраграмы заяўленай спецыялізацыі. Тым самым былі парушаныя патрабаванні артыкулаў 14 і 29 Закона аб СМІ", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Названыя артыкулы "Закона аб СМІ" датычаць перарэгістрацыі СМІ і статусу заснавальнікаў СМІ.

"Рускаму радыё" далі час да 15 чэрвеня на выпраўленне парушэння.

Дарэчы, тое ж Мінінфармацыі за нясвоечасовую падачу звестак у Дзяржрэестр выдаўцоў прыпыніла ліцэнзіі ў чатырох недзяржаўных выдавецтваў, якія спецыялізаваліся на беларускай літаратуры. Час на выпраўленне парушэння выдавецтвам не давалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі