Мінінфарм патрабуе ў Google патлумачыць, чаму блакуюць прапагандысцкія ТГ-каналы
Міністэрства інфармацыі запатрабавала ў кампаніі Google тлумачэнняў, чаму заблакаваныя ТГ-каналы "Жёлтые сливы" і "Ваши сливы".
У заяве ведамства, апублікаванай у яго ТГ-канале, гэтае блакаванне расцэньваецца "як абуральны акт беззаконнай цэнзуры з боку ўладальнікаў лічбавых платформаў".
Так, пра цэнзуру піша міністэрства дзяржавы, дзе ліквідаваныя амаль усе незалежныя медыя, а за кратамі знаходзяцца каля 30 прадстаўнікоў СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.