Міністэрства аховы здароўя Украіны пацвердзіла гібель 75 чалавек
Такую колькасць загінулых медыкі налічылі з 18 лютага, калі аднавілася жорсткае супрацьстаянне.
У лякарні па меддапамогу ў гэтыя дні звярнуўся 571 удзельнік масавых мерапрыемстваў. Шпіталізаваныя 363 чалавекі.
Тым часам Міністэрства ўнутраных спраў Украіны прыводзіць свае звесткі па загінулых і пацярпелых сярод міліцыянтаў. Па звестках ведамства, якія перадае РБК, з 18 лютага ў Кіеве загінулі 13 праваахоўнікаў. Па меддапамогу звярнуліся 565 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, з іх 410 шпіталізаваныя.
Раней у міліцэйскім ведамстве заяўлялі таксама пра 67 вайскоўцаў унутраных войскаў, захопленых майданаўцамі.
Фота — ria.ru