Міністр абароны Беларусі наведвае Кітай

Міністр абароны Беларусі наведвае Кітай

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў наведвае Кітай. Ён прыляцеў у гэтую краіну з афіцыйным візітам. Як інфармуе прэс-служба Мінабароны нашай краіны, Раўкоў сустрэнецца з кіраўніцтва Узброеных сіл КНР, у тым ліку з міністрам абароны. Падчас сустрэч гаворка пойдзе пра “пытанні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва”.

Адзначым, што ў апошнія тыдні беларускае войска і міністр абароны Андрэй Раўкоў апынуліся ў цэнтры ўвагі грамадства пасля трагічнай смерці салдата Аляксандра Коржыча. У інтэрнэце сабралі тысячы подпісаў за адстаўку Раўкова. 30 кастрычніка ў Барысаве затрымалі і аштрафавалі ўдзельнікаў пікета, якія патрабавалі прыцягнуць да адказнасці вінаватых у смерці Коржыча і адправіць у адстаўку міністра абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі