Міністр эканомікі распавёў пра амбіцыйную задачу, якую паставіў ураду Лукашэнка
Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой распавёў пра амбіцыйную задачу, якую паставіў беларускаму ўраду Аляксандр Лукашэнка. "Дасягнуць валавога ўнутранага прадукта на ўзроўні 100 мільярдаў долараў супраць $61 млрд за 2019 год (па нашай ацэнцы)", — цытуе выступленне Крутога на адкрыцці форума па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" БЕЛТА. Па словах міністра, ВУП мусіць вырасці за шэсць гадоў амаль у 1,7 разы! За кошт чаго гэта будзе зроблена? Дзмітрый Крутой кажа, што давядзецца праводзіць агрэсіўную інвестыцыйную, экспартную палітыкі, ствараць суперкамфортныя ўмовы для бізнесу.
Як вядома, летась ВУП Беларусі вырас на 3%.