Міністр эканомікі: Заробак у 700 долараў? Без праблем!

Міністр адзначыў, што "ў апошнія паўгода заробкі некалькі адарваліся ад прадукцыйнасці працы і пайшлі нашмат наперад". Ён мяркуе, што для выпраўлення гэтай сітуацыі ў бліжэйшыя месяцы і будзе сканцэнтраваная эканамічная палітыка дзяржавы.

"Мікалай Генадзевіч, а заробак у 700 долараў будзе ў наступным годзе?", — спыталі ў Мікалая Снапкова. "Думаю, без праблемаў, — адказвае міністр эканомікі. — Тое, што змогуць заплаціць прадпрыемствы, тое і заплацяць".

Снапкоў падкрэсліў, што "бюджэтная сфера будзе традыцыйна падцягвацца". Калі заробкі будуць расці ў рэальным сектары эканомікі, то вырастуць і ў бюджэтнікаў, сказаў ён.

На здымку: міністр эканомікі Мікалай Снапкоў і прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі