Міністр фінансаў: У 2015 годзе на будаўніцтва АЭС пойдзе трыльён рублёў
Або крыху менш за 100 млн долараў.
Пра гэта Уладзімір Амарын паведаміў у парламенце, дзе прадстаўляў дэпутатам праект бюджэта.
Згодна са словамі міністра, на будаўніцтва інфраструктуры АЭС у наступным годзе пойдзе больш грошай, чым на будаўніцтва дарог і меліярацыю.
“Разам з тым асобнымі кірункамі дзяржінвестпраграм вылучаныя: дарожнае будаўніцтва — на яго накіроўваецца 649 мільярдаў рублёў з ростам на 37% да бягучага года, на будаўніцтва меліярацыйных сістэм накіроўваецца 517 мільярдаў рублёў, з ростам 19%, на будаўніцтва інфраструктуры атамнай электрастанцыі — больш за трыльён рублёў”, — паведаміў Амарын.
11 снежня дэпутаты прынялі бюджэт у першым чытанні. У ім прапісаныя курс расійскага рубля памерам 43 за долар і кошт нафты — 83 долара за барэль.
Фота — drive2.ru