Мінкульт хоча маладое кіно: пра першае каханне, гарадскія легенды і Пракапенку

Пра Аляксандра Пракапенку таксама жадаюць добры сцэнар
Пра Аляксандра Пракапенку таксама жадаюць добры сцэнар

Міністэрства культуры Беларусі абвясціла конкурсы для маладых кінематаграфістаў. Ведамства хоча, каб яны ў бліжэйшы час прынеслі сінопсісы кароткаметражных гульнявых фільмаў пра першае каханне і гарадскія легенды. А таксама — сюжэт дакументальнай стужкі па тэме "Мой родны кут" (гісторыя малых гарадоў, вёсак, раённых цэнтраў Беларусі).

Таксама ў планах ведамства здымкі поўнаметражнага спартовага фільма пра футбаліста мінскага "Дынама" Аляксандра Пракапенку. Гэтая стужка, па задуме чыноўнікаў, павінная:

- стварыць прывабны імідж Рэспублікі Беларусь і беларускага спорту;
- павысіць мастацкі і творчы ўзровень сучасных фільмаў;
- умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы кінавытворчасці і беларуска-расійскае культурнае супрацоўніцтва.

На здымкі вылучаць грошы з дзяржаўнага бюджэту на культуру. Фільмы абяцаюць паказаць на фестывалі "Лістапад" у праграме "Кіно маладых".

Минкульт хочет молодое кино: про первую любовь, городские легенды и Прокопенко

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі