Мінск атрымаў ад Варшавы доказы парушэння беларускімі верталётамі мяжы

"Заклікаем беларускі бок тэрмінова... скарэктаваць сваю пазіцыю... і спыніць усе правакацыі" / pap.pl

"Заклікаем беларускі бок тэрмінова... скарэктаваць сваю пазіцыю... і спыніць усе правакацыі" / pap.pl

4 жніўня Міністэрства замежных спраў РБ атрымала ад амбасады Польшчы "пераканаўчыя доказы" парушэння беларускімі верталётамі мяжы, якое адбылося 1 жніўня. Яны "супярэчаць пазіцыі Рэспублікі Беларусь, выяўленай у афіцыйных паведамленнях беларускіх МЗС і Мінабароны", адзначаецца ў заяве знешнепалітычнага ведамства Польшчы.

"Заклікаем беларускі бок тэрмінова растлумачыць гэты інцыдэнт, скарэктаваць сваю пазіцыю з гэтай нагоды і спыніць усе правакацыі ўздоўж польска-беларускай мяжы", — падкрэслівае польскі МЗС.

У Мінску ўпарта адмаўляюць факт парушэння двума верталётамі дзяржаўнай мяжы Польшчы, робяць здзеклівыя заявы. У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь, а ў МЗС РБ — часовага паверанага ў справах Польшчы. Мінабароны РБ паведаміла, што разам з МЗС падрыхтавала і перадала польскаму боку "падрабязныя даныя аб'ектыўнага кантролю палётаў" на памежжы 1 жніўня. І яны нібыта "пацвярджаюць адсутнасць якіх-небудзь падстаў для абвінавачвання ў парушэнні дзяржаўнай мяжы". Аднак высветлілася, што падставы ёсць. І Мінску трэба неяк рэагаваць.

Наступствам здарэння на мяжы стала ўзмацненне яе аховы з польскага боку — перакідванне бліжэй да яе баявых верталётаў. Абмяркоўваецца магчымае поўнае закрыццё мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі