Літва збіраецца закрыць на мяжы з Беларуссю два памежныя пункты пропуску

Арнольдас Абрамавічус / delfi.lt

Арнольдас Абрамавічус / delfi.lt

Літва збіраецца закрыць на мяжы з Беларуссю два памежныя пункты пропуску. Пра гэта ў пятніцу заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус. Паводле яго слоў, закрыццё можа адбыцца ўжо ў бліжэйшы час. Пры гэтым Абрамавічус пакуль не назваў пункты пропуску, паведамляе Delfi. Але вядома, што плануецца закрыць пункты пропуску "Шумскас" (з беларускага боку — "Лоша") і "Тверачус" (з беларускага боку — "Відзы").

Раней такі крок Вільні анансаваў кіраўнік камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас. Паводле яго слоў, гэта будзе рэакцыя на абвастрэнне сітуацыі на мяжы з РБ.

Арнольдас Абрамавічус кажа, што падчас абмеркавання поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю важная каардынацыя дзеянняў з Польшчай і Латвіяй. Будзе толькі сумеснае рашэнне.

На нядаўняй сустрэчы ў Сувалкскім калідоры з польскім прэзідэнтам Анджэем Дудам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Вільня, Варшава і Рыга павінны быць гатовыя разам закрыць мяжу з Беларуссю, калі праблема бяспекі праз наймітаў "Вагнер" абвострыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі