Мінск лічыць, што адзіная візавая прастора з Расіяй — справа не аднаго года

Беларусь не спяшаецца ўводзіць адзіную візавую прастору з Расіяй. Афіцыйны Мінск мяркуе, што гэта зойме не адзін год. З такой заявай выступіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае Радыё "Свабода". Разам з тым ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія праводзяць узгодненую палітыку і ступень узгодненасці і эфектыўнасці ўвесь час узрастае.

Па словах Мірончыка, для большага ўзаемадзеяння ўзгадніць пытанні пра візавыя несупадзенні ў адносінах Беларусі і Расіі з трэцімі краінамі. "Таму перспектывы збліжэння існуюць, але ўвядзенне адзінай візавай палітыкі — справа не аднаго дня, а, магчыма, нават і не аднаго года", — кажа Мірончык.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі лічыць, што ў гэты працэс трэба будзе ўцягваць і нашых агульных замежных партнёраў, бо гэта закране і паездкі нашых грамадзян за мяжу.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра адзіную візавую прастору Беларусі і Расіі 3 сакавіка казаў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Расія і Беларусь створаць адзіную візавую прастору

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі