Мінск на варце рэгіянальнай бяспекі ― якія гарантыі дае гарант? (відэа)
23-25 мая ў Мінску пройдзе чарговы Форум “Мінскага дыялогу”, на якім 350 экспертаў з 40 краін абмяркуюць будучыню Усходняй Еўропы. Арганізатары абяцаюць прысутнасць на Форуме кіраўніка Беларусі. Колькасць удзельнікаў і іх статус даюць падставы арганізатарам называць свой Форум глабальным.
Ці становіцца Мінск галоўнай перамоўнай пляцоўкай нашага рэгіёна? Дзякуючы чаму гэта адбываецца? Якія выклікі стаяць цяпер перад сістэмай міжнародных адносін і што змены ў сусветным парадку нясуць для Усходняй Еўропы? Якую ролю і якое месца ў гэтых працэсах займае Беларусь? Што робіць Мінск для захавання адносін і з Захадам, і з Усходам?
На гэтыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” ініцыятывы “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.